Павел Севасцьян: Вылучаем свайго прадстаўніка дзеля выкрыцця фальсіфікацый
Кіраўнік Слонімскага аддзялення грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” Павел Севасцьян падаў у Слонімскі райвыканкам дакументы на вылучэнне прадстаўніка Алеся Масюка ад Слонімскага ГА БНФ „Aдраджэнне ” у склад Слонімскай раённай выбарчай камісіі.
Павел Севасцьян адзначыў, што слонімцы вылучаюць прадстаўніка ў камісію дзеля таго, каб ён выкрываў злачынныя фальсіфікацыі. “Насамрэч, мы не маем ніякіх ілюзіяў і спадзяванняў, што ўлады ўключаць нашага прадстаўніка Алеся Масюка ў склад Слонімскай раённай выбарчай камісіі. Як гэта была і на мінулых прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах. Але, калі ўлады баяцца нашых прадстаўнікоў і адмаўляюць у магчымасці кантраляваць арганізацыю выбараў, то відавочна, што гэта будзе толькі падставай сумнявацца, што гэты працэс адбудзецца сумленна і справядліва. А значыць будуць зноў выбары сфальсіфіцыраваны”, – адзначыў Павел Севасцьян са Слоніма.
Беларускае Радыё Рацыя
