Павел Севярынец: Беларусы павінны сказаць Лукашэнку: хопіць, „наеліся”
Бадай ніколі яшчэ Аляксандр Лукашэнка не меў перад прэзідэнцкімі выбарамі такі нізкі рэйтынг, які ён мае зараз. І гэта дае падставы запатрабаваць беларускаму народу, каб Лукашэнка не вылучаўся на новы тэрмін, – кажа сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.
– Хопіць, за 26 гадоў зрабіў усё, што мог. „Наеліся” Лукашэнку беларусы вось так. Ён сам казаў, калі мне людзі скажуць, не трэба вылучацца. І хай гэта скажа мільён беларусаў. Праз петыцыі ў інтэрнэце, праз зборы подпісаў, праз адкрыты голас, праз стрымы, праз сацыяльныя сеткі. Гэта трэба будзе сказаць усім народам.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца сёлета. Аляксандр Лукашэнка выказаў жаданне правесці іх 21 чэрвеня. Паводле закона, прэзідэнцкія выбары павінны адбыцца не пазней за 30 жніўня.
Беларускае Радыё Рацыя