Павел Севярынец дзень народзінаў сустракае за кратамі
Паўлу Севярынцу — 43 гады. Гэта шосты дзень народзінаў, які ён сустракае за кратамі.
Пра гэта напісала ў фэйсбуку яго маці Таццяна Севярынец. “Павел ніколі не марыў сустрэць свой дзень народзінаў на экзатычнай выспе, у дарагім рэстаране, дзесьці на шашлыках… Марыў сустрэць яго ў вольнай незалежнай Беларусі”, — напісала яна.
Прыгадаем, што Павел Севярынец 26 снежня быў адпраўлены на 15 сутак на Акрэсціна за ўдзел у акцыі супраць “паглыбленай інтэграцыі”, што прайшла ў Менску 7 снежня. Прычым рашэнне пра арышт было прынята тыдзень раней, 18 снежня. За заклікі да ўдзелу ў акцыі Севярынца яшчэ і аштрафавалі на 1 275 рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя