Павел Севярынец: Дзеянні Лукашэнкі робяцца небяспечнымі для жыцця беларусаў
Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец у сваім чарговым стрыме на Фэйсбуку прааналізаваў апошнія падзеі ў Беларусі, звязаныя з пандэміяй каронавірусу.
Усе апошнія дзеянні і заявы Аляксандра Лукашэнкі палітык назваў небяспечнымі для жыцця грамадзян краіны і заклікаў не падпарадкоўвацца яго загадам – не адпраўляць сваіх дзяцей у школу, не ісці на суботнік і парад. “А калі эпідэміялагічная сітуацыя палепшыцца, трэба распачаць мірныя масавыя пратэсты, бо Лукашэнка павінен сыйсці”, – заявіў Павел Севярынец.
– Ніхто не пачуе голас 5000 чалавек, якія падпісалі петыцыю. Калі іх будзе мільён, гэта будзе ўжо сур’ёзна. Ніхто не пачуе голас пікетчыка, які выйшаў: “Ярмошына, вярні выбары!”. Калі выйдуць людзі ў Менску на масавую мірную маніфестацыю – гэта ўбачыць увесь свет. І што самае важнае, убачыць наш народ – які пакуль дрэмле, спіць.
Павел Севярынец у сваім стрыме таксама адзначыў, што сёння трэба актыўна спрыяць шматлікім валанцёрскім ініцыятывам, якія створаны грамадзянамі для дапамогі медыкам у змаганні з каронавірусам.
Беларускае Радыё Рацыя