Павел Севярынец: Лукашэнка ўпарта цягне Беларусь ў багну Расеі
“Беларускі рэжым працягвая палітыку гульні і шантажавання папераменна Масквы заявамі аб збліжэнні з Захадам, то Захад — пагрозай інкарпарацыі краіны Расеяй”, – лічыць сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.
І пакуль нейкіх істотных зменаў у гэтай палітыцы не адбылося
– Гэта ўсё элементы адной і той жа, простай, як бот гульні: надурыць Захад і надурыць Расею, а самім атрымаць грошы. Грошы, за якія не давядзецца справаздачыцца, альбо, якія можна спісаць – гэта Расея. Таму што “заходнія” грошы трэба адаваць, і Захад яшчэ ўмовы будзе ставіць, гэта Лукашэнку не выгадна. Кітай, Расеі, арабы – гэта тыя, з кім Лукашэнка хоча дамаўляцца. Еўропа – гэта, хутчэй за ўсё, прылада для шантажу Масквы
“Таму няма падставы думаць, што рэжым Лукашэнкі на самой справе распачне паварот да Еўропы”, – лічыць Павел Севярынец.
„Ментальна Лукашэнка не гатовы для гэтага. І шкада, што ён упарта цягне Беларусь ў багну Расеі і Еўразійскага звязу. Магчыма, ён і разумее небяспеку страты незалежнасці, але нічога не робіць, каб прадухіліць гэта. Нейкія невыразныя сігналы і полумеры не могуць замяніць стратэгічнага еўрапейскага выбару, рашучых дзеянняў для умацавання суверэнітэту краіны, якая ўжо вельмі моцна залежыць ад Расеі. Усё змаганне беларускіх уладаў зараз ідзе толькі за даўжыню павадка”, – кажа Павел Севярынец.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя