Павел Севярынец: Людзі не спалохаліся



У Віцебску пікет па збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую прайшоў у нацыянальным духу.

Над чаргой у 1000 чалавек луналі бел-чырвона-белыя сцягі і шмат гучала беларускай мовы, кажа сустаршыня партыі БХД Павел Севярынец:

– Вялізная чарга падпісвацца за Ціханоўскага. Свабоду!, Жыве Беларусь!, Верым! Можам! Пераможам! Наколькі я памятаю, прынамсі палова выступаў па-беларуску была. Вольны мікрафон у Віцебску, мяне ўразіла, што вельмі добра ў Віцебску ведаюць беларускую мову актыўныя грамадзяне. Гэта паказвае, што людзі не спалохаліся, нават калі прайшла інфармацыя, мы далі абвестку, што Статкевіча запатрабавалі яму свабоды, людзі не разыходзіліся. У прынцыпе настрой вельмі такі бадзёры, я б сказаў баявы.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Паводле Паўла Севярынца, правакацый як у Гародні не было, але не абышлося без затрыманняў. Самога Паўла міліцыянты суправаджалі да мяжы Віцебскай вобласці, затым звярнулі сваё суправаджэнне, і ён дабраўся дадому без прыгод. Акцыі на Віцебшчыне працягнуцца.

Павел Севярынец прызывае людзей не баяцца і прыходзіць на іх, ставіць подпісы за Святлану Ціханоўскую ў падтрымку салідарнасці з Сяргеем Ціханоўскім.

Беларускае Радыё Рацыя