Павел Севярынец: Мусім мець адзінага кандыдата
Задача мінімум удзелу апазіцыі ў прэзідэнцкай кампаніі 2015 году – вярнуць сілу ды ўплыў дэмакратычнай апазіцыі і нацыянальнаму руху, задача максімум – перамога. Кажа сустаршыня стваранай партыі „Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя“ Павел Севярынец. Самае важнае, на думку палітыка, абранне адзінага лідара, як гэта было ў 2001 і 2006 гадах. Тады дэмакратычныя сілы мелі адзін голас, якім размаўлялі як з народам, так і з рэжымам. У 2010-ым не ўдалося дамовіцца пра адзінага, што стала памылкай:
– Калі ў Беларусі дэмакратычныя сілы раз’яднаныя: адзін гаворыць «санкцыі», другі кажа «дыялог», хтосьці гаворыць «байкот», хтосьці гаворыць «удзел». Нават актывісты не могуць разабрацца, дасветчаныя палітолагі шукаюць камбінацыю сенсаў, а што ўжо тады казаць пра беларуса, пра шараговага выбаршчыка, які проста можа ва ўсім гэтым заблытацца. З іншага боку, калі ў Беларусі былі адзіныя кандыдаты, гэтыя адзіныя кандыдаты пасля выбарчай кампаніі ў турме не сідзелі. У 2010 годзе асноўная частка тых, што прайшоў разнабой, кожнага паасобку білі, і ў выніку прайграла сама Беларусь.
Як падкрэсліў Павел Севярынец, апазіцыйныя структуры амаль узгаднілі дакумент адносна працэдуры правядзення Кангрэсу дэмакратычных сілаў, дзе і плануюць абраць адзінага кандыдата.
Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя