Павел Севярынец: Парад падчас эпідэміі каронавіруса – гэта злачынства
Каронавірус наступае на Беларусь, але ад парада на 9 Траўня – у Дзень Перамогі – улада не адмовілася. Вайскоўцы актыўна рыхтуюцца да масавага гледзішча.
Мы звярнуліся з пытаннем : як варта адзначаць 9 Траўня, з парадам ці без, да вядомых людзей Беларусі. Кандыдат гістарычных навук, даследчык Другой сусветнай вайны Ігар Мельнікаў лічыць парад недапушчальным:
– Нейкія масавыя мерапрыемствы зараз – гэта ўвогуле нейкае глупства. У гэты дзень, канешне, лепей наведаць ветэранаў.
Алена Лапцёнак, ПЦ “Вясна”: Па-першае, грошы ўбухваюцца ў гэтыя парады. А па-другое, каму што дэманстраваць?!
Павел Севярынец, БХД: Сёлета 9 Траўня адзначаць парадам – гэта злачынства супраць уласнага народа. Дзень 9 Траўня – гэта хутчэй дзень смутку, чым Дзень Перамогі. Па-першае, ахвяры былі страшнейшыя, і па-другое, фактычна адну акупацыю змянілі на іншую.
Прэс-сакратар партыі АГП Ганна Красуліна і сустаршыня партыі БХД Віталь Рымашэўскі згодныя з Паўлам Севярынцам, што парад пры эпідэміі каронавірусу ў краіне – гэта злачынства. Сродкі, выкінутыя на парад, лепш аддаць на медыцыну, каб абараніць і медыкаў, і хворых.
Беларускае Радыё Рацыя