Павел Севярынец перад судом перадаў на волю зварот да беларусаў



Палітвязень Павел Севярынец перад судом перадаў на волю зварот да беларусаў.

Тэкст зачытала ягоная жонка Вольга Севярынец. Палітык разважае над тым, чаму мірныя пратэсты ў Беларусі дагэтуль не перамаглі:

Прычыны адчаю і слушныя адказы амаль заўсёды ў нас саміх. Відаць, нягледзячы на леташні прарыў, мы, як народ, яшчэ не да канца зрабілі працу ўнутры сябе. Усе мы хочам змяніць Беларусь да лепшага. І пачаць давядзецца з падмуркаў — з нацыянальнай свядомасці, уласна кажучы, з сябе. Толькі народ, які ўсведамляе сябе адзінствам, здольны прыняць найважнейшыя рашэнні адносна свайго лёсу. Узяць на сябе адказнасць за краіну, зацвердзіць справядлівыя законы, абараніць незалежнасць.

Севярынец знаходзіцца ў зняволенні з чэрвеня 2020 года, яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў „масавых беспарадках”. Ён прызнаны палітзняволеным. Суд над Паўлам Севярынцам і групай іншых палітвязняў пачнецца 12 траўня ў Магілёве, на яго не пусцяць нават сваякоў.  

Беларускае Радыё Рацыя