Павел Севярынец у лісце на Каляды падтрымаў беларусаў



Палітык і палітычны вязень Павел Севярынец на свята Божага Нараджэння звярнуўся з цёплымі словамі да беларусаў.

Чытачка телеграм-канала «Баста!» падзялілася з усімі беларусамі радасцю і светлай весткай:

– У Каляды атрымала ліст з СІЗА ад Паўла Севярынца. Вельмі сардэчны і цёплы. Чытаючы яго, немагчыма паверыць, што яго піша чалавек, які знаходзіцца ў суровай і бязлітаснай няволі.

Вось некаторыя радкі: «… людзі перасталі быць атамамі, безуважлівымі ў прасторы, і сталі ўсведамляць сябе Народам. «Роды» зацягнуліся. свабоду і справядлівасць трэба выпакутаваць: што лёгка даецца – лёгка губляецца. Быць можа, Бог таму і пасылае тое, што адбываецца. Але ўсёй душой веру, што новая Беларусь будзе зусім хутка: калі за справу бярэцца Гасподзь і вядзе беларусаў пад сваім светлым сцягам – значыць, прыйдзем. Значыць, пасля здзекаў, гвалту і крыжа абавязкова будзе Уваскрашэнне … ».

Беларускае Радыё Рацыя