Павел Шарамет пра “крамлёўскія гульні”



Уладзімір Пуцін з’явіўся перад тэлекамерамі. 16 сакавіка кіраўнік Расеі правёў перамовы са сваім кыргызскім калегам. Больш як тыднёвая адсутнасць Пуціна выклікала цэлы шэраг меркаванняў наконт нібыта вайны кланаў у крамлёўскай вярхушцы.

Паводле галоўнага рэдактара „Беларускага партызана” Паўла Шэрамета, ніякага змагання ў акружэнні Пуціна быць не можа.

– У яго маналітнае чэкісцкае атачэнне з пяці чалавек, і гэтыя людзі цалкам кантралююць усе расейскія спецслужбы, у іх няма спрэчак унутры паміж сабой. Спрэчкі носяць толькі тактычны характар, у прыватнасці па Украіне. Ёсць людзі, якія настойваюць на вайне “тут і цяпер” без перапынку, а ёсць людзі, якія вызнаюць больш прагматычны падыход – такой “мяккай вайны”, напрыклад. Але там дакладна няма людзей, якія выступаюць за мір і спрабуюць спыніць Пуціна ад працягу агрэсіі.

Прэсавая служба прэзідэнта Казахстана 11 сакавіка паведаміла пра хваробу Уладзіміра Пуціна, якая стала прычынай адмены сустрэчы з Лукашэнкам і Назарбаевым у Астане 13 сакавіка.

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітры Пяскоў, паведамленні пра хваробу Пуціна назваў “вясеннім абвастрэннем”.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя