Павел Слюнкін: Дзень народнага адзінства – „свята” адзінства народа пад дубінкай
Лукашэнка абвесціў у Беларусі дзень 17-га верасня як новае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства, які пры гэтым не будзе выходным днём.
Пра значэнне прызначанага свята для беларусаў разважае былы дыпламат, аналітык Еўрапейскай рады па міжнародных адносінах Павел Слюнькін:
– Я не звязваю Дзень народнага адзінства з Расеяй нейкім чынам. Я думаю, што гэта абсалютна прыдуманая штука ў кабінетах беларускіх чыноўнікаў. Зразумела, што гэта насамрэч не Дзень народнага адзінства, а дзень адзінства ўлады Лукашэнкі. Народу больш нічога не застаецца, акрамя як толькі пад гэтай уладай жыць, пакуль яна не памяняецца, незразумела толькі якім шляхам.
Па словах Паўла Слюнькіна, Беларусь фактычна ператварылася ў двухсуб’ектнага міжнароднага гульца. Гэта Лукашэнка з вертыкаллю, з аднаго боку, і Святлана Ціханоўскі з 631 палітычным зняволеным, якія кінулі выклік рэжыму мінулым летам, з другога. З такім становішчам спраў вымушаныя лічыцца ўсе без выключэння міжнародныя партнёры краіны.
Беларускае Радыё Рацыя