Павел Слюнкін: Сыход еўрапейскіх амбасадараў з Беларусі – пазнака «дна» рэжыму
Францыя (у 2021) і Нямеччына (5-га ліпеня сёлета) – дзве ключавыя краіны ЕЗ, а таксама Украіна, звольнілі з пасад сваіх амбасадараў у Беларусі.
Пра прычыны далейшага невяртання амбсадараў у Беларусь разважае былы дыпламат, аналітык Еўрапейскай рады па міжнародных адносінах Павел Слюнкін:
-Еўрапейскія краіны не хочуць гэтага рабіць, бо гэта будзе значыць фармальнае прызнанне яго легітымнасці, у чым яны яму адмаўляюць усе тры гады. Не першы выпадак, калі такое адбываецца – так было з эстонскім амбасадарам, з французскім амбасадарам. Гэтая практыка зараз далей падтрымліваецца. Наконт украінскага амбасадара сітуацыя трошку адрозніваецца, яны проста знізілі ровень прысутнасці сваёй амбасады ў Беларусі да роўня часовага паверанага. Зараз вельмі складана ўявіць як яны будуць новага амбасадара накіроўваць, даверчую грамату ўручаць. У іх афіцыйная пазіцыя складаецца таксама з непрызнання легітымнасці Лукашэнкі.
На думку эксперта, сыход еўрапейскіх амбсадараў паказвае, наколькі дрэнныя адносіны Беларусі з трэцімі краінамі на міжнароднай арэне. Аднак гэта не паўплывае на характар разгляду беларускага пытання НАТА ў Вільні, які пройдзе 11-12 ліпеня.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Паўла Слюнкіна