Павел Усаў: Абіралі не Купчыну, абіралі Беларусь



Так выбары Генеральнага сакратара Арганізацыі па бяспецы і супрацы ў Еўропе (АБСЕ) пракаментаваў у нашым эфіры беларускі палітолаг Павел Усаў. Прыгадаем, што сярод прэтэндэнтаў на гэтую высокую пасаду была беларуская дыпламатка Алена Купчына, гаворачы пра якую многія адзначаюць высокія прафесійныя якасці і здольнасць да кампрамісаў. Каментуе палітолаг:

Згодна са статутам АБСЕ, гэта краіна з’яўляецца фармальна прэзідэнтам АБСЕ, ці старшынём АБСЕ. Як, напрыклад, гэта быў Казахстан у 2010 годзе. То бок, тут не вядзецца гутарка пра асобу, а вядзецца гутарка перадусім пра краіну, якая будзе прадстаўляць гэтую арганізацыю на міжнароднай арэне. Таму, безумоўна, калі б выбіралася толькі выключна асоба, то, магчыма, Купчына і мела б нейкія шансы.

Адзначым, што новым Генеральным сакратаром АБСЕ стане швейцарскі дыпламат Томас Грэмінгер.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя