Павел Усаў: Апазіцыя нічога не выйграе



Новы этап парламенцкай кампаніі 2019. Да 7 кастрычніка – збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў. Прадстаўнікі буйнейшых апазіцыйных партый праз пікеты пачынаюць збіраюць подпісы. Магчымасць легальна праводзіць пікеты і размаўляць з людзьмі – адзін з аргументаў беларускай апазіцыі, чаму яны ўдзельнічаюць у гэтай парламенцкай кампаніі.

Ад удзелу ў выбарах апазіцыя нічога не выйграе, заўважае палітычны аналітык Павел Усаў. Ігнараванне кампаніі прынесла бы толькі адну карысць – аднаўленне аўтарытэту, кажа палітолаг:

– Пытанне, што магла б атрымаць апазіцыя, не беручы ўдзел у гэтых кампаніях. Толькі адзіны вынік мог бы быць – гэта павышэнне аўтарытэту апазіцыі. Так магло б быць, калі б апазіцыя вырашыла, што не жадае ўдзельнічаць у фарсе, не жадае гуляць па правілах, якія накідваюцца ўладамі. Гэта адзінае, чаго можна было б дасягнуць праз няўдзел.

Паводле беларускага заканадаўства, афіцыйны „байкот” выбараў забаронены. На выбары 17 лістапада збіраюцца выстаўляць кандыдатаў прынамсі 7 апазіцыйных партый і шэраг рухаў.

Беларускае Радыё Рацыя