Павел Усаў: Беларусы засталіся закладнікамі па сутнасці тэрарыстычнай эміграцыйнай палітыкі Лукашэнкі



Пасля некалькіх месяцаў крызісу з мігрантамі Беларусь выйшла з пагаднення з ЕС аб рэадмісіі. 13 кастрычніка на нацыянальным прававым партале апублікавалі закон “Аб прыпыненні дзеяння пагаднення паміж РБ і Еўрасаюзам аб рэадмісіі асобаў, якія знаходзяцца без дазволу”.

“Такім спосабам Лукашэнка хоча падкрэсліць, што ЕС ў міграцыйным крызісе без Беларусі загнецца” – такое меркаванне ў нашым сённяшнім эфіры выказаў палітчыны аналітык Павал Усаў.

– Беларусь з’яўлялася фільтрам і ратавала Еўропу ад наплыву нелегальных мігрантаў. Увогуле гэты штучна справакаваны крызіс павінен быў паказаць наколькі праблема мігрантаў для Еўропы з’яўляецца даволі важнай і актуальнай і наколькі і якое месца ў гэтым займае Беларусь. Фактычна, разрываючы адносіны, ізалюючы Беларусь, Еўропа такім чынам нібыта адкрывае скрыню пандоры і вось мігранты хлынулі ў Еўропу нібы Беларусь іх заўсёды стрымлівала.

Усе ведаюць вельмі добра, што гэты крызіс штучна справакаваны. І, на жаль, Беларусь і беларусы, засталіся тут закладнікамі па сутнасці тэрарыстычнай палітыкі Лукашэнкі – адзначае Павал Усаў.

Беларускае Радыё Рацыя