Павел Усаў: Для паляпшэння адносін з Еўразвязам няма палітычнай волі
Каб палепшыць еўрапейска-беларускія стасункі – няма палітычнай волі, заўважае беларускі палітолаг. Паводле якога, у гэтым не дапаможа і афіцыйны візіт ў Аўстрыю кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Асноўныя афіцыйныя перамовы прызначаны на заўтра. Адбудзецца дыялог кіраўніка беларускай дзяржавы з федэральным прэзідэнтам Аўстрыі, са старшынём Нацыянальнага савета. Абмяркоўваюць палітычныя і гуманітарныя пытанні, узаемадзеянне Беларусі з Еўразвязам, у тым ліку ў фармаце „Усходняга партнёрства”. Бачнага прагрэсу ў адносінах Беларусь-Еўразвяз няма, бо да яго не імкнуцца афіцыйныя ўлады, заўважае палітычны аналітык Павел Усаў.
– Шмат розных пытанняў. Пытанні тых самых візаў, пытанні перасоўвання беларускіх грамадзянаў. Іх можна вырашыць у межах двухбаковых адносін, але паказчыкам з’яўляецца той факт, што Беларусь дагэтуль не рэалізавала дамоўленасці адносна памежнага руху. Сама Беларусь нічога не хоча рабіць. Шмат пытанняў, звязаных з рэальнымі зменамі для грамадзянаў, звязаныя як раз з унутранай палітыкай і знешняй палітыкай самога Лукашэнкі. Беларусь у гэтым накірунку асабліва не жадае праяўляць нейкія высілкі.
Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у працы аўстрыйска-беларускага бізнес-форуму, які ў гэтыя дні праходзіць у Вене.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота БЕЛТА