Павел Усаў: Электаральны аўтарытарызм пераўтварыўся ў мілітарысцкі
У нашым эфіры палітолаг Павел Усаў, які назіраў за падзеямі на працягу кампаніі.
– Улады здзейснілі свой сцэнар па недапушчэнні канцэнтрацыі, мабілізацыі людзей, недапушчэнні да адкрытага пратэсту. Ізаляцыя Менску, яго цэнтра, як ключавога цэнтру жыцця, дзе адбываюцца асноўныя падзеі. Улады безумоўна прыгатаваліся да магчымых нечаканасцяў. Спантанныя акцыі будуць толькі сімвалам незадаволенасці, нязгоды. Ад лідараў не было зразумелых заклікаў выходзіць, пратэставаць супраць вынікаў. Не было стратэгіі супрацьдзеяння гэтым фальсіфікацыям. Адзінае, што прапанавалі прадстаўнікі аб’днанага штабу – гэта падаваць скаргі ў міліцыю ці ў ЦВК, але як мы ведаем гэта не працуе. Адбылося відавочнае для ўсіх грамадзянаў Беларусі фальсіфікаванне выбараў, адбылося сілавое ўтрыманне ўлады. Электаральны аўтарытарызм на працягу вось гэтых трох месяцаў выбарчай кампаніі цалкам пераўтварыўся ў мілітарысцкі аўтарытарызм і такім хіба застанецца пакуль Лукашэнка будзе знаходзіцца пры ўладзе. Адбудаваць гэты давер, гэтую сацыяльную падтрымку Лукашэнку ўжо наўрад ці ўдасца. Застаецца выключна трымацца пры ўладзе абапіраючыся на багнеты.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя