Павел Усаў: Польшча можа згубіць уплыў на міжнароднай арэне



Так беларускі палітолаг Павел Усаў ацэньвае першыя крокі новага ўраду Польшы ды прызначэнне на пасаду міністра замежных справаў – вядомага польскага, але недасведчанага ў дыпламатыі палітыка – Гжэгажа Схетыну.

 – Ён не адрозніваецца асасбліва моцнай пазіцыяй і ўплывамі не толькі ўнутры Польшчы, але таксама і за мяжой. І, канечне, калі мы разглядаем сённяшнюю сітуацыю – даволі крызісную сітуацыю, вайну ва Украіне, нарастанне ўплываў, агрэсіі з боку Расеі, канечне, такі міністр, які не мае пад сабою пэўнага досведу, гэта адаб’ецца сур’ёзна на ўсходняй палітыцы Польшчы. 

Паводле палітолага, не Польша, а Нямечына цяпер будзе вызначаць дыпламатычную павестку дня па сітуацыі ва Украіне:

– Усходняя стратэгія Польшчы не была даволі моцная ў апошнія гады. З новым міністрам замежных справаў яна ўвогуле знікне з павесткі дня. І мы пабачым выключна толькі нейкія фармальныя дыпламатычныя фармулёўкі, якія не будуць мець нічога супольнага з сур’ёзнымі дыпламатычнымі і палітычнымі крокамі, напрыклад, у дачыненні Украіны.

Таксама не гатовай да вырашэння міжнародных справаў аказалася і прэм’ер-міністр Польшчы Эва Копач. Паводле Паўла Усава, пра гэта сведчыць яе першая дэкларацыя, што “як жанчына – яна не гатовая удзельнічаць у ваёных дзеяннях на Данбасе”.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя