Павал Усаў: На сённяшні момант Расея і так маё усё, чаго хоча ў Беларусі
“На сённяшні момант Расея і так маё усё, чаго хоча ў Беларусі”, – так пракаментаваў выказванні украінскага дыпламата Рамана Бяссмертнага аб пачатку гульні супраць Беларусі, Павал Усаў.
Паводле беларускага палітолага падобныя заявы робяцца для таго, каб яшчэ больш прыцягнуць увагу сьвету да дзеянняў Расеі ва Украіне. Сёння Расея не патрабуе, ні дэзыінтэграцыі Беларусі, ні змены Аляксандра Лукашэнкі адзначыў у эфіры нашага радыё Павал Усаў.
– Усё, што Расея патрабуе ад Беларусі, яна і так мае без дэстабілізацыі, без ніякага спецыяльнага ціску на Лукашэнку. Расея мае вайсковую базу. Магчыма, новую базу ў гэтым ці наступным годзе будзе мець. Беларусь цалкам інтэграваная ў эканамічную прастору Расеі. Лукашэнка робіць усё, што ад яго патрабуе Пуцін. Няма ніякіх падставаў лічыць, што заўтра пачнецца нейкая новая агрэсія ў дачыненні да Беларусі, калі ўсё рэаізавана мірнымі спосабамі, дзякуючы менавіта палітыцы Лукашэнкі.
У эфіры пятага украінскага каналу былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны заявіў пра тое, што Масква пачала рэалізацыю плану ў адносінах да Беларусі, і гэты план ускосна можа таксама закрануць балтыйскія краіны.
* * *
Ці падтрымае Масква Аляксандра Лукашэнку на будучых выбарах? Адказ на гэтае пытанне можа быць вядомы пасля візіту кіраўніка Беларусі ў Маскву ў пачатку сакавіка, мяркуе беларускі палітолаг Павел Усаў.
Беларускі эксперт мяркуе, што сёлета немагчыма паўтарэнне сцэнару 2010 года, калі Масква да апошняга адмаўлялася падтрымліваць Лукашэнку, а расейскія СМІ актыўна працавалі супраць яго:
– Расея не будзе ўплываць, ці дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі, але выкарыстае выбары для працягнення моцнага эканамічнага і палітычнага ціску на Беларусь, на працэс прыватызацыі прадпрыемстваў ды іншых беларускіх актываў, таксама яшчэ большага прывязання Беларусі да Расеі.
Беларусь увосень чакаюць чарговыя прэзідэнцкія выбары. Праўдападобна яны пройдуць 15 лістапада. Намер у іх удзельнічаць ужо пацвердзіў Аляксандр Лукашэнка, які нязменна кіруе Беларуссю з 1994 года.
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя