Павел Усаў: Расею трэба блакаваць на ўсіх узроўнях



Палітычны аналітык Павел Усаў у эфіры нашага радыё распавёў пра дзейнасць прапаганды Расеі на сваёй тэрыторыі. Таксама палітолаг выказаў меркаванне, што НАТА можа узяць пад кантроль некаторыя абшары на тэрыторыі Украіны.

– Можна казаць, што Расея знаходзіцца ў міжнароднай эканамічнай, палітычнай, а таксама дыпламатычнай блакадзе. Лаўроў у спісе, супраць каго дзейнічаюць санкцыі, таму ўвогуле незразумела навошта было яго ўключаць у павестку дня, бо гэтая марыянетка, якая адказвае, як Рыбентроп у часы Гітлера, за развязванне масштабнай антычалавечай агрэсіі супраць Украіны, ён злачынца, таму даваць слова злачынцы старшыня (ААН – Рацыя) ўвогуле не меў права ніякага маральнага, проста Расею трэба блакаваць на ўсіх узроўнях і тых людзей, якія адказныя за развязванне вайны, тым больш. Незразумела ўвогуле пазіцыя кіраўніцтва ААН, якое дае слова масавым забойцам – гэта маё асабістае меркаванне, але, думаю, што ўсе, хто сочыць за падзеямі ва Украіне з гэтым пагодзяцца. Таксама гэта сведчыць пра непатрэбную абсалютна дымпламатычнасць, двудушша дэмакратыі еўрапейскай і сусветнай.

На сённяшні момант няма патрэбы захоўваць прызнакі дыпламатычнай ветлівасці. Ідзе вайна, гінуць людзі, гінуць дзеці і таму абсалютна жорсткае, абсалютна беспрынцыповае стаўленне да расейскага кіраўніцтва, да расейскай дыпламатыі мусіць быць прыярытэтам для тых, хто хоча спыніць агрэсію. Так ці інакш такая пазіцыя сведчыць аб тым, ўто Еўропа абсалютна кансалідаваная ў сваіх дзеяннях і пазіцыі ў дачыненні да Расеі. Шкада, што ЗША і Вялікабрытанія баяцца ўступаць у больш радыкальныя дзеянні, як напрыклад забароны палётаў над Украінай вайсковай тэхнікі Расеі. Безумоўна, гэта прывядзе да канфрантацыі з расейцамі, неабходна увесці авіацыю НАТА, магчыма, у перспектыве, нейкія абшары Украіны будуць узятыя пад абарону супрацьпаветраных сістэм НАТА, якія стаяць і ў Польшчы, і ў Румыніі, прынамсі, тыя рэгіёны, дзе скапілася вялікая колькасць уцекачоў.

– Такая сітуацыя, калі расейцам не даюць слова, дык дзе яны будуць распавядаць свае абсурдныя аргументы, што яны ідуць ва Украіну, каб украінскае насельніцтва абараніць ад бандэраўцаў?

– А каму зараз цікава слухаць па сутнасці забойцаў, чым яны аргументуюць сваю агрэсію. Яны маглі б таксама сказаць, што бароняць украіну ад іншапланецянаў, марсіянаў. Гэта відавочны абсурд. Гэтую прапаганду яны спрабуюць экспартаваць у свет і гэта патрэбна для ўзмацнення ўнутранай прапаганды. Застаецца ўтрымаць унутры расейскага грамадства пасіўнасць. Зараз пойдуць у Расею труны, мяшкі з забітымі і пакалечанымі целамі вайскоўцаў, зараз уся энергія будзе скіраваная на тое, каб утрымаць насельніцтва ў межах пасіўнасці, у межах некрытычнасці, у межах тупасці, бо якасць прапаганды на ўзроўні расейскага грамадства мы часам не можам прааналізаваць, але тое, што я гляджу – яна застаецца даволі высокай.

Цалкам гутарку можна паслухаць у далучаным аўдыёфайле:

Беларускае Радыё Рацыя