Павел Усаў: Ядзерная зброя ў Беларусі робіць закладнікам увесь беларускі народ
Самаабвешчаны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў аб пачатку перамяшчэння расейскіх ядзерных боепрыпасаў на тэрыторыю краіны. Па словах Лукашэнкі, такое было ягонае ўласнае патрабаванне для гарантыі бяспекі краіны.
Сітуацыю камэнтуе палітолаг Павел Усаў:
-Размяшчэнне ядзернай зброі – гэта магчымая кампенсацыя за тыя тэрытарыяльныя страты, якія будуць нанесены Расеяі пасля контрнаступу Украіны. Калі будзе вельмі крытычная сітуацыя для Пуціна, рукамі Лукашэнкі выкарыстаць ядзерную зброю супраць Украіны. І смяротны ўдар будзе нанесены па Беларусі ў адказ з боку краін НАТА.
Паводле палітолага, як і большасць замежных экспертаў, Беларусь не з’яўляецца цалкам незалежнай дзяржавай, як і сам Аляксандр Лукашэнка, бо ўсё, што адбываецца ў краіне, знаходзіцца пад кантролем Крамля. Пагрозы Лукашэнкі ядзернай зброяй выглядаюць як сігнал Захаду з боку Расеі перад самітам НАТА ў Вільні.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя