Павел Усаў: Захад не мае ніякага ўплыву на гэтыя падзеі
Нічога Захад не можа зрабіць. Кажа палітолаг Павел Усаў пра еўрапейскія рэакцыі на вайсковыя вучэнні «Захад-2017», якія зараз праходзяць у Беларусі. Еўрапейскія палітыкі, ваенныя эксперты выказваюць перасцярогі, што расейскія войскі, прыехаўшы на вучэнні ў Беларусь, могуць застацца ў краіне і нават распачаць баявыя дзеянні супраць суседняй з Беларуссю Украінай.
„У гэта сітуацыі Захад выключна глядач,” – нагадвае Павел Усаў.
– Ён толькі можа сачыць за гэтымі вучэннямі, тым больш што Беларусь з’яўляецца часткай вайсковага альянсу з Расеяй. Тут ужо Захад не мае ніякага ўплыву. Калі нават адбудзецца нейкая агрэсія, скажам так, я не веру ў тое, што расейцы плануюць анексаваць Беларусь, але Захад тут нічога не зможа зрабіць, бо фактычна нішто зараз не з’яўляецца гарантыяй таго, каб спыніць менавіта такую палітыку ў дачыненні з боку Масквы.
Еўрапейскія палітыкі ў гэтай сітуацыі не маюць неякіх механізмаў уплыву – кажа палітолаг. Паводле афіцыйных інфармацый ад міністрэства абароны, Беларусь запрасіла на вучэнні назіральнікаў з 7 краін (Украіны, Польшчы, Літвы Латвіі, Швецыі, Нарвегіі, Эстоніі) і 6 міжнародных арганізацый.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя