Павераны ў справах ЗША ў Беларусі сустрэўся з жонкай Мікалая Статкевіча
Прадстаўнік ЗША сустрэўся з жонкай Мікалая Статкевіча. Пра сустрэчу часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Рубена Аруцюняна з жонкай палітзняволенага Марынай Адамовіч паведаміла ў сваім твітары Амбасада ЗША.
Амбасада акцэнтуе ўвагу на тым, што «Марына не атрымлівала звестак ад Мікалая больш за 8 тыдняў» і заклікае «вызваліць Мікалая і яшчэ 1500 палітвязняў Беларусі».
Фота: twitter.com/USEmbBy
Беларускае Радыё Рацыя
