Перамог ПіС, аднак самастойна стварыць урад не зможа (абноўлена)
Парламенцкія выбары ў Польшчы. Цэнтральная выбарчая камісія прывяла дадзеныя са 100% выбарчых участкаў.
Вось вынікі галасаваньня на выбарах у Сойм:
- Права і справядлівасць 35,4 %
- Грамадзянская кааліцыя 30,7%
- Трэці шлях 14,4%
- Новыя левыя 8,6%
- Канфедэрацыя 7,2%
***
Ужо падлічаныя амаль усе галасы, якія грамадзяне аддалі на парламенцкіх выбарах. Цэнтральная выбарчая камісія прадставіла дадзеныя з 99,9 працэнта выбарчых акругаў на выбарах у Сойм і з 99,5% акругаў для галасавання ў Сенат. Яны паказваюць, што ПіС набрала ў Сойме 35,4 % галасоў. Грамадзянская кааліцыя – 30,6 %, Trzecia Droga – 14,4%, Новыя левыя – 8,6%, Канфедэрацыя – 7,2 %. Астатнія выбарчыя камітэты не пераадолілі выбарчы бар’ер.
***
Пасля падліку галасоў з 80% выбарчых участкаў, у „ПіС” 36,78%. Апазіцыйная „Грамадзянская кааліцыя” набірае 29,35%, „Трэцяя дарога” – 14,46%, „Лявіца” – 8,38%, „Канфедэрацыя” – 7,32%.
***
Пасля падліку 70 працентаў галасоў на Падляшшы (акруга 24) у выбарах ў Сойм перамагае партыя „Права і Справядлівасць” атрымаўшы 41,96 працэнтаў галасоў або 176 тысяч 282 галасы. На другім месцы з падтрымкай 21,56 працэтаў „Грамадзянская кааліцыя”. На іх загаласавалі 91 тысяча 456 чалавек. Трэцяе месца атрымаў „Трэці шлях” з падтрымкай 19,01 працэнта, або 80 тысяч 647. На чацьвёртай пазіцыі выбарчы камітэт „Канфедэрацыі” з падтрымкай 9,64 працэнта. На „Канфедэрацыю” на Падляшшы аддало свой голас 40 тысяч 903 чалавекі. Выбарчы камітэт „Левых сілаў” атрымаў 4,97 працэнта. На карысць левых сілаў галасавала на Падляшшы 21 тысяча 68 чалавек. Выбарчы камітэты „Польшча адна”, беспартыйныя самаўрадаўцы і рух „Дабрабыту і міру” атрымалі адпаведна 1,65 %, 1,12 % і 0,48 працэнта.
У выбарах ў Сенат ў паўночнай акрузе 59 пасля падліку звыш 70 працентаў галасоў перамагае кандыдат ад „Права і Справядлівасці” (Марэк Адам Камароўскі, падтрымка 54,48 працэнтаў).
У 60 акрузе перамагае кааліцыйны кандыдат „Трэцяга шляху” і Польскай Сялянскай Партыі Мацей Жыўна (52.07 працэнтаў). У 61-й гэтак званай меншаснай акрузе перамагае Анна Багуцка з падтрымкай 47,25 працэнтаў.
***
Вынікі даследавання даюць нам чацвёртую перамогу ў гісторыі нашай партыі на парламенцкіх выбарах і трэцюю перамогу запар. Гэта вялікі поспех нашай фармацыі і нашага праекта для Польшчы, сказаў старшыня ПіС Яраслаў Качыньскі пасля таго, як IPSOS абвясціў прыкладныя вынікі галасавання на парламенцкіх выбарах:
– Гэта насамрэч вялікі поспех, вялікі поспех нашай фармацыі і нашага праекту для Польшчы. Перад намі стаіць пытанне ці гэты поспех можна будзе змяніць у чарговы тэрмін нашай улады, гэтага пакуль не ведаем. Трэба спадзявацца і ведаць, што незалежна ад таго будзем пры ўладзе ці апазіцыі, будзем гэты праект розным чынам рэалізоўваць і не дазволім, каб Польшчу здрадзілі.
Сёння я самы шчаслівы чалавек на зямлі. Гэта канец дрэннага часу, канец праўлення ПіС – заявіў пасля абвяшчэння папярэдніх вынікаў лідар „Грамадзянскай кааліцыі” Дональд Туск:
– Я з’яўляюся палітыкам шмат гадоў, з’яўляюся спартоўцам. Ніколі ў жыцці я не быў такі шчаслівы з гэтага нібыта другога месца. Перамагла Польшча, Перамагла дэмакратыя. Мы адсунулі іх ад улады. Яшчэ год таму ніхто ў гэта не верыў, яшчэ тры месяцы таму мы не былі ў гэтым упэўненыя. Яшчэ ўчора людзі падыходзілі і пыталі: „Ці напэўна зможаце?”.
Разам з парламенцкімі выбарамі ў Польшчы праводзіўся рэферэндум. На якім выбаршчыкі выказалі адказвалі на пытанні: Ці пагаджаюцца яны на распродаж замежных інвестарам дзяржаўных прадпрыемстваў, ці яны за павышэнне пенсійнага ўзросту. Ці яны за ліквідацыю плоту на беларуска-польскай мяжы і ці яны за рэлакацыю мігрантаў, якую сваім чальцам навязвае ЕЗ. Яўка на рэферэндуме склала 40%, што азначае, што вынік рэферэндуму не з’яўляецца абавязковым.
Беларускае Радыё Рацыя