Паводле папярэдніх ацэнак, у Марыупалі загінула да 22 тысяч чалавек



У акружаным Марыупалі ў выніку дзеяння расейскіх войскаў загінулі да 22 тысяч чалавек.

Пра гэта заявіў кіраўнік Данецкай абласной адміністрацыі Павел Кірыленка ў каментары CNN. Кіраўнік адміністрацыі адзначыў, што сітуацыя ў горадзе цяжкая і дадаў, што падлік ахвяр ускладняецца бесперапыннымі баявымі дзеяннямі. Ён таксама пракаментаваў хімічную атаку расіян у Марыупалі.

«Мы ведаем, што мінулай ноччу каля апоўночы беспілотнік скінуў нейкае пакуль невядомае выбуховае прыстасаванне на людзей, якія знаходзіліся ў раёне Марыупальскага металургічнага камбіната, трое людзей адчулі сябе дрэнна», — сказаў Кірыленка.

Фота: REUTERS/ALEXANDER ERMOCHENKO