Пазіцыя ўладаў Беларусі і Японіі па ядзернай праблеме падобная
Штогод Беларусь наведвае актывіст антыядзернага руху Ясухіра Ігарашы. Навуковец жыве ў Варшаве, а сам родам з прэфектуры Фукусіма, дзе ядзерная катастрофа адбылася ў 2011-ым.
– Пасля катастрофы на Фукусіме японцы на ўласным досведзе дазналіся, што ядзерная энергія не толькі небяспечная, але і эканмічна нявыгадная. Усё больш людзей у Японіі выступае супраць працягу гэтай праядзернай палітыкі.
На думку Ясухіра Ігарашы, пазіцыя ўладаў Беларусі й Японіі, датычная ядзернай праблематыкі, падобная:
– Прэфектура Фукусіма і цэнтральны ўрад таксама заахвочваюць людзей, адселеных з 20-кіламетровай зоны вяртацца на гэтыя землі. У той жа час міжнародная камісія па радыяцыйнай абароне прызнала гэтыя землі моцна забруджанымі.
Ясухіра Ігарашы прыехаў у Беларусь ужо 9 раз. Ён чытае лекцыі пра невядомыя бакі японскай энергетычнай палітыкі ды спазнае беларускі досьвед у гэтым пытаньні.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.
Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота chernobil.info