Пэльчыньска-Налэнч: Мусім не забываць, з кім маем дачыненне



Што змянілася ў польска-беларускіх дачыненнях? З чым звязана пацяпленне на лініі Варшава-Менск, і ці сапраўды адкрываецца новы раздзел ва ўзаемных дачыненнях? Дырэктарка праграмы “Адкрытая Еўропа” Фонду Стэфана Баторыя – Катажына Пэльчыньска-Налэнч выказвае стрыманую асцярожнасць у гэтым пытанні:

– Кажу асцярожна, бо пашыраючы сувязі ў Беларусі, Польшча павінна разумець, з якім партнёрам маем дачыненне. Гэта той самы прэзідэнт Лукашэнка, да якога Еўразвяз уводзіў санкцыі, які здрадзіў апазіцыі, праз якога вельмі сур’ёзныя праблемы меў і далей мае Саюз палякаў на Беларусі. То бок – гэта той самы партнёр.

Катажына Пэльчыньска-Налэнч лічыць, што трэба надалей размаўляць з афіцыйным Менскам, але рабіць гэта вельмі асцярожна, памятаючы досвед ранейшых узаемных дачыненняў.

Беларускае Радыё Рацыя