Пентагон аб’явіў пра новы пакет ваеннай дапамогі
15 гадоў таму
Пентагон абʼявіў пра новы пакет ваеннай дапамогі Украіне на $100 млн. З запасаў Мінабароны ЗША перададуць адну ракетную сістэму залпавага агню HIMARS і боезапасы да яе. УСУ таксама атрымаюць артылерыйскія боезапасы, супрацьтанкавыя комплексы Javelin ды іншае ўзбраенне.

У сваім вечаровым звароце прэзідэнт Украіны падзякаваў «усім партнёрам, якія дапамагаюць гарантаваць рэальнае аднаўленне міжнароднага права» ва Украіне. Уладзімир Зяленскі падзякаваў ЗША за нязменнае лідарства ў такой падтрымцы.
