Перададзены на экспертызу целы 1045 ахвяр расейскіх войскаў
Следчыя паліцыі і пракуратуры Украіны перадалі на судова-медыцынскую экспертызу 1045 цел, якія былі эксгумаваныя з масавых пахаванняў і знойдзеныя забітымі ў падвалах разбураных дамоў Бучы, Барадзянкі, Ірпяня і Гастомеля Кіеўскай вобласці.
Ад 50 да 75 працэнтаў ахвяр былі расстраляныя з аўтаматычнай зброі ці іншай агнястрэльнай зброі ў той час, калі спрабавалі эвакуіравацца на сваіх аўтамабілях.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: zn.ua