Перадвыбарчыя дэбаты ў Гародні



На іх сустрэліся кандыдаты ад розных партый па акрузе №52, але кандыдатка ад улады Тамара Даўгашэй – не з’явілася. Акрамя дыскусіі над сваімі выбарчымі праграмамі, кандыдаты выслухалі і адказалі на пытанні прысутных выбаршчыкаў.

Найбольшую цікавасць выклікала пытанне беларускай мовы і беларусізацыі грамадства:

– Я баюся таго, каб у нас гэты нацызм не паглынуў бы ўсё, каб толькі з-за мовы не ўспыхнула гэтая міжнацыянальная варажнеча.

Ініцыятарам дэбатаў выступіў кандыдат ад кампаніі “Гавары праўду” Сяргей Мякека.

Сяргей Мякека

Сам ён быў вымушаны прапусціць частку агітацыйнай кампаніі з прычыны судовых пасяджэнняў, каб зацвердзіць сваё права на ўдзел у выбарах. У час дэбатаў кандыдата расчаравала пазіцыя апанентаў:

– Мае апаненты, якія ўдзельнічаюць, у мяне склалася ўражанне, што яны не хочуць перамагчы ў гэтых выбарах, хочуць паўдзельнічаць, але заражанасці на перамогу няма. Дзіўная сітуацыя, калі шчыра, то я чакаў трохі іншага настрою ад апанентаў. Мне 29, у мяне за плячыма мала выбараў, але як я казаў на саміх дэбатах, што магчыма калі 16 гадоў удзельнічаеш і выніку няма, то магчыма нешта няправільна робіш.

Паламенцкія выбары пройдуць у Беларусі 11 верасня. Ужо сёння стартуе датэрміновае галасаванне.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня