Перадвыбарчыя пікеты ў Бярозе пад рознымі сцягамі



У Бярозе праходзяць перадвыбарчыя пікеты. Ля “Еўраопта” стаяць прэтэндэнты ў кандыдаты як пад бел-чырвона-белымі сцягамі, так і пад чырвона-зялёнымі.

Пад бел-чырвона-белымі – сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Таццяна Тарасевіч і Валянцін Лазарэнкаў збіраюць подпісы. Пад чырвона-зялёным – ураджэнец Бярозы, дырэктар ТАА «ЭсАйДжы-металаканструкцыя», які жыве ў Ратамцы, беспартыйны Вадзім Левашэвіч. Людзі падыходзяць як да адных, так і да другіх, каб паставіць свае подпісы, кажуць падпісанты:

– Хопіць пенсіянерам там сядзець, нагавіцы праціраць. Моладзь можа лепей будзе жыць.

– Трэба, каб была дэмакратыя, каб быў выбар. Каб розныя пункты гледжання прысутнічалі. Каб не было адно і тое ж.

Паводле Таццяны Тарасевіч, многіх на працы папярэдзілі, каб не ставілі подпісы:

– Падпісваюцца, але многія кажуць, што не могуць, бо іх папярэдзілі на працы. З фірмы “Дабрыня”, якая робіць вокны, ваенных папярэдзілі, каб не падпісвалі. Гэта, канешне, вельмі сумна.

У Пружанскай выбарчай акрузе №9, куды ўваходзіць частка Бярозаўскага раёну, зарэгістравана 5 прэтэндэнтаў у кандыдаты. У Івацэвіцкай – №11,  куды  ўваходзіць другая частка Бярозаўскага раёну, зарэгістраваліся 2 чалавекі. У абедзьвюх акругах – ёсць па адным прадстаўніку ад сацыял-дэмакратаў. 

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя