Перамовы паміж Украінай і Расеяй прыпыненыя
Перамовы паміж Украінай і Расеяй прыпыненыя. Інфармацыю пацвердзіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк у эфіры ўкраінскага тэле-марафону. Раней пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка МЗС Расеі Андрэй Рудэнка, заявіўшы журналістам, што Украіна выйшла з перамоваў.
Інфармацыя пра спыненне перамоўнага працэсу з’явілася пасля вызвалення часткі ўкраінскіх вайскоўцаў з тэрыторыі завода «Азоўсталь», пасля чаго іх перавезлі на падкантрольную Расеі тэрыторыю «ДНР». Украінскі бок пасля заявіў, што вайскоўцаў плануюць вярнуць у рамках абмену ваенна-палоннымі, аднак расейскі бок заявіў, што збіраецца забараніць абмен ваенных палка «Азоў». Пра гэта заявіў спікер Вячаслаў Валодзін.
Упершыню аб праблемах перамоваў з Украінай паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў у сярэдзіне красавіка. Тады ён заявіў, што Крэмль незадаволены ўкраінскім бокам з-за частай змены пазіцыі ў перамовах, а «дынаміка прасоўвання ў перагаворным працэсе пакідае жадаць лепшага».
Аднак Украіна таксама абвінавачвае Расею ў адмове весці перамовы. Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба раней заяўляў, што «Расея не праяўляе гатоўнасці весці рэальныя і змястоўныя перамовы».
Беларускае Радыё Рацыя