Перамовы паміж Украінай і Расеяй стартуюць 29 сакавіка ў Стамбуле



Перамовы паміж Украінай і Расеяй пачнуцца ў Стамбуле зранку 29 сакавіка.

Фота: sacavoyage.fr

Папярэдні час пачатку – 10-30. Перад тым прэзідэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган правядзе перамовы з дэлегацыямі. Між тым, ДОПУ Міхайла Падаляк пракаментаваў паведамленне аб атручванні некалькіх удзельнікаў перамоваў. Ён кажа, што чальцы перамоўных групаў працуюць у штатным рэжыме.

Прэсавы сакратар расейскага бізнэсоўца Рамана Абрамовіча пацвердзіў BBC, што ў пачатку сакавіка ў алігарха праявіліся сімптомы атручвання. Зараз ён пачуваецца нармальна і працягвае ўдзельнічаць у перамовах. The Guardian паведамляе, што ў выніку атручвання хімічным рэчывам Абрамовіч на некалькі гадзінаў страціў прытомнасць і быў дастаўлены на лячэнне ў Турэччыну. The Times сцвярджае, што Абрамовіч перасоўваўся паміж Турэччынай, Расеяй і Украінай як пасярэднік. Ён перадаў расейскаму боку запіску ад прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, на якую прэзідэнт Расеі Уладзімер Пуцін адрэагаваў словамі: «Перадайце яму, што я іх знішчу».

Між тым, кіраўнік галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны Кірыл Буданаў расказаў, што Украіна мае сваю агентуру ў Расеі, уключаючы крыніцы ў Крамлі, і атрымлівае вялікую колькасць інфармацыі пра намеры Масквы. Агентурная разведка ўзмоцненая магчымасцямі кіберразведкі Украіны, якія даюць глыбокае разуменне вайсковых планаў Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя