Перамовы Пуціна і Меркель доўжыліся тры гадзіны
Перамовы кіраўніка Расеі Уладзіміра Пуціна і канцлера Нямеччыны Ангелы Меркель доўжыліся ажно тры гадзіны, паведаміла агенцтва ТАСС. Яны прайшлі ў загораднай рэзідэнцыі ўраду ФРГ для пачэсных гасцей Мёзеберг, што на адлегласці 70 кіламетраў ад Берліна.
З расейскага боку ў перамовах удзельнічалі памочнік Пуціна Юрый Ушакоў і яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў.
Перад сустрэчай Меркель расказала журналістам, што яны намераны абмеркаваць канфлікт на Данбасе і транзіт расейскага газу праз Украіну, а таксама сітуацыю ў Сірыі і Іране.
Ніякіх афіцыйных заяваў кіраўнікі Расеі і Нямеччыны па выніках сустрэчы не зрабілі.
Беларускае Радыё Рацыя
