Пераносіць прэзідэнцкія выбары ў Польшчы не будуць
„Перакананы, што на дадзены момант няма прычын уводзіць стан стыхійнага бедства, толькі тады выбары могуць быць адмененыя, – сказаў старшыня партыі «Права і Справядлівасць» Яраслаў Качыньскі. – Згодна з Канстытуцыяй, не можам узяць і адкласці выбары, таму што мы чамусьці палічылі, што гэта трэба зрабіць”.
Нагадаем, што прэзідэнцкія выбары ў Польшчы запланаваныя на 10 траўня.
Робім усё разам з дысцыплінаваным польскім грамадствам, каб сітуацыя была пад кантролем, – сказаў кіраўнік ПіС. Ён заявіў, што гэта не азначае, што ёсць верагоднасць хуткага паляпшэння, ёсць ужо больш за 400 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй.
Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, раніцай 21 сакавіка выяўлена 14 чарговых выпадкаў захворвання. У суме колькасць заражаных складае 439 чалавек, 5 чалавек памерлі.
Беларускае Радыё Рацыя
Fot. Sławomir Kamiński / Agencja Gazeta