Перастала выходзіць на сувязь сябра КР Ксенія Луцкіна
Перастала выходзіць на сувязь сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Ксенія Луцкіна. Ёсць верагоднасць, што ў яе цяпер адбываецца ператрус, паведаміла прэс-служба КР. Луцкіна — былая спецкарэспандэнтка «Белтэлерадыёкампаніі».
У канцы жніўня, пасля 15 год працы, яна звольнілася па ўласным жаданні. Яна была сярод тых, хто ўдзельнічаў у забастоўцы на „Белтэлерадыё”.
21 студзеня Генеральная пракуратура завяла крымінальную справу супраць сябраў прэзідыуму КР. Падставай для справы названае «стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраванне ім», а таксама змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам. Фігурантам справы пагражае пакаранне да 12 гадоў зняволення.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: euroradio.fm