У кватэры палітыка Анатоля Лябедзькі прайшоў ператрус (абноўлена)
Стала вядома, што палітык Анатоль Лябедзька – на волі, у яго кватэры прайшоў ператрус.
* * *
Ператрус праходзіць у кватэры палітыка Анатоля Лябедзькі. З-за гэтага ў Магілёве адмянілі публічную дыскусію пра новую Канстытуцыю, у якой ён мусіў сёння браць удзел, – паведамляюць праваабаронцы.
Нагадаем, у траўні былы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі атрымаў 30 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Анатоля Лябедзьку затрымалі 14 траўня каля суда Кастрычніцкага раёна Менска падчас суда над групай студэнцкіх актывістаў. Лябедзька выйшаў на волю 13 чэрвеня.
Беларускае Радыё Рацыя