Першая група амерыканскіх жаўнераў у Польшчы
250 амерыканскіх жаўнераў 3-й бранятанкавай брыгады баявой групы прыляцелі ў суботу ва Вроцлаў.
Група будзе месціцца ў вайсковай частцы ў Жаганю. Яе мэтай з’яўляецца ўмацаванне бяспекі ўсходняга флангу NATO.
Гэта першая група жаўнераў 3-й бранятанкавай брыгады баявой групы, якая трапіла ў Польшчу.
Жагань будзе адным з пяці галоўных месцаў дыслакацыі амерыканскай жаўнераў у Польшчы, сярод якіх Драўска Паморске, Сквежына, Свентошуў ды Балеславец.
Ад вясны ў Павідзу будзе месціцца група амерыканскіх верталётаў, а ад красавіка плануецца прыбыццё шматнацыянальнай групы ў памеры батальёна.
[youtube id=”QmbNgoyrdpM”]
Фота PAP
