Першая лэдзі Беларусі



Былы кіраўнік Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь Станіслаў Шушкевіч у інтэрв’ю «Радыё Рацыя» распавёў, ці зʼяўляецца жартам тое, што ягоную жонку Ірыну за мяжой называюць «першай лэдзі Беларусі».

Высветлілася, што гэта не жарт, а праўда, прычым гэта працягваецца і да сённяшняга дня.

– Магу сказаць пра Паўднёвую Карэю, у размовах – так, але тут, калі на трыбуну… Адзін здарыўся такі выпадак, што нават і я здзівіўся. Кажа доктар Уолдж там такі: «першая лэдзі». Я кажу: як першая? Ён адказвае: у вас жа новай няма, значыць захоўвае на гэта правы тая, якая была раней, сапраўдная, калі яна жывая. Так што так і ёсць Гэта карэйскія жарты, і гэта не адзін раз паўтаралася.

Таксама Станіслаў Шушкевіч адзначае, што ў Польшчы ягоную жонку заўсёды называюць «першай лэдзі Беларусі».

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск