Першая партыя ядзернай зброі ўжо ў Беларусі
16 гадоў таму
„Няма падстаў сумнявацца“, што Расея сапраўды перадала Беларусі першую партыю тактычнай ядзернай зброі. Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на выведку Мінабароны ЗША. Прытым амэрыканская выведка не верыць, што Лукашэнка будзе кантраляваць гэтую зброю. Таксама ядзерная зброя ў Беларусі не „зменіць глабальны расклад сіл або павысіць рызыку ядзернага ўдару, паколькі яна будзе захоўвацца на складзе, а не выкарыстоўвацца на перадавой“.