Першыя лісты ад Рыгора Кастусёва з СІЗА КДБ



Атрымалі ад Рыгора Кастусёва адразу два лісты, – напісаў у сацыяльных сетках зяць палітыка. Старшыня Партыі БНФ, якога трымаюць у СІЗА КДБ па абвінавачанні ў спробе дзяржаўнага перавароту, напісаў дзецям, жонцы ды ўнукам. Гэта першыя весткі ад яго больш як за месяц зняволення. Паводле Дзмітрыя Антончыка, зяця палітыка, Кастусёў на ўмовы знаходжання ў няволі не наракае, больш хвалюецца пра сям’ю.

–  Было відаць з тэксту, што ён не атрымліваў ад нас лістоў, хоць мы яму пісалі. Напэўна, гэта была першая магчымсць у яго ўвогуле напісаць, гэта было 14 траўня. Што там такое адбылося 14 траўня, што яму далі напісаць, я не ведаю.  

У лістах пазначана, што яны напісаныя 14 і 15 траўня, а вось ад адваката інфармацыі амаль няма, падпіска пра неразгалошванне. Рыгора Кастусёва затрымалі ў Шклове 12 красавіка. 22 красавіка стала вядома, што старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, палітолаг Аляксандар Фядута і юрыст Юры Зянковіч абвінавачаныя ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу). 30 кастрычніка КДБ назваў імёны дзевяці абвінавачаных. У няволі па гэтай справе таксама трымаюць Вольгу Галубовіч, якая працавала памочніцай юрыста Юрыя Зянковіча.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя