Першыя вясковыя агітацыйныя пікеты ў падтрымку Івана Шэгі
Актыўна працуе каманда ў падтрымку кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Івана Шэгі. Пікеты ў падтрымку кандыдата пад бел-чырвона-белымі сцягамі з’яўляюцца не толькі ў Слоніме, але і ў селькай мясцовасці.
У сераду, 17 жніўня, пікет у падтрымку Івана Шэгі адбыўся ў вёсцы Васілевічы Слонімскага раёна каля вясковай крамы “Васілёк”. Вяскоўцы здалёк бачылі бел-чырвона-белы сцяг, таму да пікетоўцаў актыўна падыходзілі людзі, знаёміліся з біяграфічнымі звесткамі пра кандыдата, бралі на памяць сабе розныя праграмкі і буклеты, якія распавядаюць пра кандыдата ў дэпутаты, а таксама кнігу Івана Шэгі “Пра краіну і пра нас”, якая сёлета пабачыла свет. У кнізе аўтар разважае пра ранейшыя выбары ў Беларусі, пра нашу гісторыю, медыцыну, адукацыю.
У бліжэйшыя дні давераныя асобы Івана Шэгі правядуць шэраг агітацыйных пікетаў і ў іншых вёсках Слонімскага і Зэльвенскага раёнаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён
