Петэр Сіярта: Еўропа не зможа прыняць мільёны мігрантаў
Патэнцыйнымі ўцекачамі ў краіны Еўразвязу з’яўляюцца 30-35 мільёнаў чалавек, заявіў кіраўнік Міністэрства замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта. “Еўрапейскія краіны павінны ўмацоўваць свае межы, таму што на Стары кантынент можа прыбыць да 35-ці мільёнаў уцекачоў. Гэтыя краіны баяцца называць рэчы сваімі імёнамі”, — сказаў ён.
Паводле венгерскага міністра, Еўропа павінна выразна даць зразумець, што не зможа прыняць сотні тысяч і мільёны мігрантаў. З 15 верасня ўступіла ў сілу новае міграцыйнае заканадаўства Венгрыі, якое абмяжоўвае прыбыццё мігрантаў у краіну і дазваляе іх затрымліваць. Венгрыя ўзводзіць агароджы на мяжы з Харватыяй і Румыніяй.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота lenta.ru