Петыцыя: Абвясціць пасла Расейскай Федэрацыі Бабіча persona non grata!



У інтэрнэце з’явілася петыцыя з патрабаваннем аб’явіць расейскага амбасадара persona non grata.

Стваральнікі петыцыі лічаць, што паводзіны Міхаіла Бабіча вядуць да “падрыву сяброўскіх адносін паміж краінамі”. “Улічваючы камандны тон пасла Расеі Бабіча М.В., які не разумее розніцы паміж федэральнай акругай Расейскай Федэрацыі і незалежнай дзяржавай Рэспублікай Беларусь, што, лічым, вядзе да падрыву сяброўскіх адносін паміж нашымі краінамі, просім у адпаведнасці з артыкуламі 9 і 43 Венскай канвенцыі ..”Аб дыпламатычных адносінах” аб’явіць амбасадара Расейскай федэрацыі Бабіча Міхаіла Віктаравіча, persona non grata”, — пішуць стваральнікі.

Зварот плануецца накіраваць у Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота РИА Новости