„Пэўны прагрэс у стасунках ёсць”
Пэўны прагрэс у стасунках ёсць. Так беларускі палітык, дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька ацэньвае палітычныя настроі паміж Кіевам і прадстаўнікамі беларускай дэмакратычнай супольнасці. Ён у складзе дэлегацыі беларускіх сілаў у Кіеве, дзе сёння, 23 жніўня, адбудуцца слуханні ў Вярхоўнай Радзе. Як кажа палітык, калі раней беларускім пытаннем ва Украіне займаліся пераважна апазіцыйныя колы, цяпер сітуацыя змянілася.
Анатоль Лябедзька аналізуе склад парламенцкай камісіі па ўкраінска-беларускім супрацоўніцтве:
– Увосень мінулага года ў гэтую групу прыйшлі 8 дэпутатаў ад партыі і фракцыі “Слуга народа”. Сярод іх тры кіраўнікі дэлегацый дэпутацкіх парламенцкіх Украіны ў буйнейшых міжнародных парламенцкіх арганізацыях. І з’явіўся інстытут старшынстваў, то гэта для мяне азначае, што Банкавая (Офіс прэзідэнта Украіны) падняла ўзровень стасункаў з дэмакратычнай Беларуссю ўжо на ўзровень Вярхоўнай Рады, дзе у іх большасць.
Заўважна, што пацяплелі і стасункі з выканаўчай уладай, з Офісам прэзідэнта Украіны. Заўважаюць, палітыкі, якія ў складзе беларускай дэлегацыі ў Кіеве. Дыскусія ў Вярхоўнай Радзе, сустрэчы з парламентарыямі і замежнымі дыпламатамі, перадача дапамогі беларускім добраахвотнікам.
Такія планы напярэдадні, па дарозе ў Кіеў, агучыў намеснік кіраўніцы пераходнага кабінета, прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі:
– Суправаджаем гуманітарны груз для беларускіх добраахвотнікаў, які стаў магчымым дзякуючы шчодрай дапамозе беларускага прыватнага донара. Таксама падчас паездкі запланаваныя сустрэчы ў Вярхоўнай Радзе, дзе будзе панэльная дыскусія.
Таксама рыхтуецца праграма сустрэч з дыпламатычным корпусам, які працуе ў Кіеве ды іншымі афіцыйнымі асобамі. Прэс-служба пераходнага кабінета паведамляе, што дэлегацыя сустрэнецца з беларускай дыяспарай у Львове.
Беларускае Радыё Рацыя