Пікет АГП у Берасці



Пікет на тэму “Мільён новых працоўных месцаў” у пытаннях і адказах правялі сябры берасцейскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Ён прайшоў каля кінатэатра “Беларусь” у падтрыку патэнцыйнага кандыдата па выбарчай акрузе №3 горада Берасця Дыяны Касцюковіч.

04

 

 

 

06

Актывісты адказалі на пытанні, звязаныя з правядзеннем палітычных і эканамічных рэформаў. Кажа сама палітык:

– Тэматычна пікет быў прысвечаны нашай праграме “Мільён новых працоўных месцаў”. Берасцейцы актыўна цікавяцца гэтай тэмай. Ім гэта цікава, ніхто не застаецца раўнадушным. Многія выказвалі нават недавер да гэтага, як гэта нам удасца зрабіць. Гэта сведчыць пра тое, што пытанне актуальнае. Калі ўлада не здолела вырашыць, то нібы як гэта зробім мы? Але ніхто не раўнадушны да гэтага.

“Мы рэкамендавалі берасцейцам заглядаць на наш партыйны сайт, дзе яны змогуць азнаёміцца з праграмай “Мільён новых працоўных месцаў”, – дадала Дыяна Касцюковіч.

08

05

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота ucpb.org