Пікет правацэнтрысцкай кааліцыі ў Гародні
У Гародні прайшоў выбарчы пікет прадстаўнікоў правацэнтрысцкай кааліцыі. Паколькі ён праходзіць у дзень 25-годдзя прыняцця дэкларацыі пра дзяржаўны суверэнітэт, то ўсе жадаючыя атрымлівалі адмысловыя ўлёткі. На пікеце ўдзельнічаў кандыдат па акрузе нумар 51 Іван Крук з Астраўца.
– Мы раздаем улёткі пра тое, што сёння вялікае свята – дзень прыняцця дэкларацыі пра незалежнасць Беларусі. Нашыя грамадзяне прымаюць даволі ахвотна гэтыя ўлёткі. Выступае па гэтым пытанні і Анатоль Лябедзька.
Наталля Лукашэвіч – кандыдат у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў па 49-й выбарчай акрузе.
– Шмат гаварылі пра тое, як ў нас праходзяць выбары, нават той жа рэферэндум, пра знікненне палітыкаў. І ўсе выдатна пра гэта ведаюць. Як ведаюць і тое, што надышоў час змяняць уладу. Але грамадская пасіўнасць не змяняецца.
На пікеце наш карэспандэнт налічыў чатырох кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якія прадстаўляюць розныя палітычныя партыі. Падтрымаць на пікеце гарадзенцаў прыехаў і лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
[Not a valid template]
[youtube id=”wI0qxLyqbGU”]
[youtube id=”VlGTT6JeKT8″]
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота аўтара