Пікет супраць росту коштаў плануе партыі левых “Справядлівы свет”



Заяўку на пікетаванне супраць росту коштаў ў берасцейскі гарадскі выканаўчы камітэт падалі сябры беларускай партыі левых “Справядлівы свет”. Мерапрыемства плануецца правесці 17 ліпеня ў дазволеным уладамі месцы – парку воінаў-інтэрнацыяналістаў.

“Хочам выказаць свой пратэст супраць бясконцага павышэння коштаў на тавары і паслугі”, – распавяла старшыня берасцейскай гарадской арганізацыі партыі, заяўнік пікету Людміла Дзенісенка:

– У нас у апошні час кошты павышаюць і нават не тлумачаць: чаму? Раней былі абгрунтаванні, казалі, што долар расце, нафта расейскай даражэе. Цяпер проста павышаюць і ўсё, людзі прыходзяць у крамы – кошты павышаныя а прадаўцы кажуць мы не паспяваем мяняць цэннікі. Вельі дарагія прадукты харчавання.

Заяўкі супраць павышэння цэнаў былі падзеныя сябрамі партыі левых “Справядлівы свет” ва ўсіх абласных гарадах Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце