Пікет супраць выбарчага фарсу ў Бельгіі
Перад беларускай амбасадай у Бруселі сабраліся беларусы, якія пражываюць у Бельгіі. Яны праводзяць дазволены пікет салідарнасці з суродзічамі, якія не пагаджаюцца на выбарчы фарс, які адбываецца ў Беларусі.
“Мы салідарныя з беларусамі, якія сёння байкатуюць выбарчы спектакль – так званыя выбары прэзідэнта,” – кажа арганізатар акцыі, старшыня Беларуска-Еўрапейскага Задзіночання Зміцер Піменаў.
– Гэта праява салідарнасці з усімі тымі, хто разумее, што ў Беларусі выбараў няма. І мы б хацелі пабачыць тых людзей, якія прыйшлі паказаць сваю адданасць крамлёўскай марыянетцы. І давесці ім, што мы не прызнаём гэтыя выбары.
У пікеце перад беларускай амбасадай у Бруселі, апрача беларусаў, удзельнічаюць таксама ўкраінцы, якія пражываюць у Бельгіі.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота facebook.com